🎉 Беларускія навукоўцы адкрылі 33 новыя для сусветнай навукі расліны! Ганарымся! Пра іх і не толькі ты можаш даведацца ў 4-м томе кнігі “Флора Беларусі”, які выйшаў нядаўна і хутка можа стаць бібліяграфічнай рэдкасцю. 🌿 Усе гэтыя віды адкрыты беларускімі вучонымі на тэрыторыі Беларусі. Гэта вельмі надзвычайна, улічваючы, што наша краіна адносна невялікая і размешчана на раўніне. Расліны назвалі ў гонар беларускіх рэгіёнаў і населеных пунктаў, а таксама ў гонар беларускіх вучоных. 👏 Гэты вельмі круты вынік працы беларускіх батанікаў праслаўляе ў свеце Беларусь і беларускую навуку. Аркадзь Скуратовіч, адзін з аўтараў новага тома, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі кажа, што і навукоўцы, і тыя, хто цікавіцца флорай, ужо толькі дзеля апісанняў гэтых новых для сусветнай навукі відаў спяшаюцца купіць кнігу. 🌱 Новы том кнігі прысвечаны класу двухдольныя, у ім 743 старонкі, дзе апісаны 454 віды дзікарослых і акультываваных раслін, а таксама 85 гібрыдаў. Кнігу можна набыць у “Акадэмкнізе” ў Мінску. Пра наяўнасць у іншых кнігарнях пытайся ў прадаўцоў.

Photo from news post
Photo from news post
No comments yet