Logo
  • News

  • Friends

  • Messages

  • Organizations

  • Market

  • Booking

  • Library

  • Maps

  • UH!News

    • My Follows

    • Favorite

    • News

    • Events

    • Photos

    • Videos

    • My activity

    • Search

    UH.app — social media network and application for hunters.

    Language:

    Русский

    bert avatar

    bert

    26 September 2022

    IT flag

    Барсук


    Апісанне Даўжыня цела 65—85 см, хваста 12—18 см, маса дарослых самцоў да 12 кг. Самкі трохі меншыя. Восенню барсукі вельмі тлусцеюць і павялічваюць сваю масу ў 1,5—2 разы. Тулава масіўнае, прыземістае. Канечнасці кароткія, з моцнымі кіпцюрамі, прыстасаванымі да рыцця. Агульная афарбоўка буравата-шэрая, з дробнай чорнай рабізной. Морда белая, уздоўж галавы праз вочы праходзяць чорныя палосы. Пашырэнне Жыве ў Еўразіі (Усходняя Еўропа, Каўказ, Казахстан, Сярэдняя Азія, частка Сібіры, Далёкі Усход). У Беларусі ў мінулым шматлікі від, у цяперашні час у многіх раёнах рэдкі або зусім знік. Месцы пражывання: лясы, радзей хмызнякі на сухіх глебах з глыбокім заляганнем грунтовых вод, непадалёк ад адкрытай вады.Асаблівасці біялогіі Вядзе напаўпадземны спосаб жыцця. Дзень праводзіць у нары, выходзіць у прыцемках і ноччу. Жыве сем'ямі. Актыўны з красавіка па кастрычнік—лістапад. На зіму ўпадае ў спячку. Корміцца карэннем і цыбулінамі раслін, ягадамі, жалудамі, пладамі яблынь і груш, дажджавымі чарвямі, лічынкамі і дарослымі насякомымі, амфібіямі, мышападобнымі грызунамі, яйкамі і птушанятамі. Полавая спеласць у самак у 2, у самцоў — у 3 гады. Гон у сакавіку—красавіку і ў ліпені. Цяжарнасць з латэнтнай стадыяй, цягнецца 9—12 месяцаў. У сакавіку—красавіку нараджаецца 2—4 дзіцяняці. Працягласць жыцця 12—15 гадоў.

    Барсук

    Previous

    Next

    No comments yet