❤️ Вераб’і – такія знаёмыя і распаўсюджаныя птушкі, але не ўсе ведаюць, колькі відаў жыве ў нас і як іх адрозніць паміж сабой. У Беларусі два віды вераб’ёў – палявы і дамавы. А вось формы ў вераб’ёў тры! 🐦 У палявога вераб’я галава карычневая, чорная пляма на шчочцы. Самцы і самкі аднолькава афарбаваныя. 🐦 У самца дамавога вераб’я на галаве шэрая “шапачка”. А самка не падобна ні на палявога, ні на самца дамавога. 📆 Сёння – Сусветны дзень вераб’я. Нават звычайныя віды птушак вельмі ўразлівыя. Іх трэба цаніць і ахоўваць. ❓ Вызначыш па фота, дзе палявы і дамавы вераб’і? Дзе самцы і самкі? Маеш цяжкасці з вызначэннем птушак? Набывай сабе ў дапамогу наш бестселер – фотавызначальнік птушак. У кнігі невялікі фармат – зручна ўзяць з сабой у паездку ці на прагулку. Калі кніга пад рукой, значна прасцей і хутчэй вызначыць новы від птушак або даведацца, як правільна завецца ўжо знаёмая візуальна птушка.

Photo from news post

1

Tags 1

No comments yet