Добрыя навіны для Гомельшчыны! 🌿 Яшчэ частка дзікай прыроды атрымала шанец на лепшае захаванне. Гэта будучы заказнік нацыянальнага ўзроўню “Смычок-Калінаўка” у Рэчыцкім і Жлобінскім раёнах. Ён будзе створаны на базе дзвюх тэрыторый: заказніка рэспубліканскага значэння “Смычок” (2,6 га) і заказніка мясцовага значэння “Калінаўка” (3,7 тыс. га). Гэтая тэрыторыя ўжо мае міжнародны статус, як аб’ект Смарагдавай сеткі Савета Еўропы. Заказнік “Смычок” знаходзіцца ў вельмі жывапісным месцы на сутоку рэк Бярэзіны і Дняпра. Водна-балотны заказнік “Калінаўка” ахоўвае ў асноўным балотныя віды і біятопы. 🦅🌱 А “чырванакніжных” відаў жывёл і раслін тут багата: зімародак, чорны бусел, палявы лунь, драч (коростель), дубальт, арлан-белахвост, чапля-лазянік (малая выпь), чорны каршун, чапля-кваква, кулік-марадунка, сажалкавая начніца, жаўтушка зяноўная, плывунец найшырэйшы, фіялка багнавая, вадзяны арэх плывучы, касач сібірскі, лікападыела заліўная і іншыя. Цяпер гэтая аб’яднаная тэрыторыя атрымае больш высокі і надзейны ахоўны статус. Гэта стала магчыма дзякуючы сумеснай працы нашай кампаніі “Дзікая прырода” і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах. 🤲 Хочаш падтрымаць нашу прыродаахоўную працу? Вось як ты можаш гэта зрабіць: далучыцца да “Дзікага клуба” або набыць значкі-піны на адзенне з птушкамі і кветкамі, размалёўкі з птушкамі ад арнітолагаў. А можа цябе зацікавіць навінка – атлас-вызначальнік дзікіх кветкавых раслін Беларусі? Выбірай, што з гэтага табе больш карысна https://dzikajapryroda.aqulas.me Кожная пакупка – гэта ўнёсак у захаванне прыродных тэрыторый, бо ўвесь прыбытак ідзе менавіта на гэтыя мэты. ❤️ 📷 На фота: арлан-белахвост, аўтар Сяргей Аднавал; фіялка багнавая, аўтар Іна Субоціна; заказнік “Калінаўка”, фота з сайта Мінпрыроды. На скрыншоце з Google Earth будучы заказнік “Смычок-Калінаўка”.
https://dzikajapryroda.aqulas.me
1