Глуха шэпча лес зялёны,
І шуміць ён, і шуміць, Гоман доўгі, несканчоны Цэлы дзень над ім стаіць. Пераблытаны галіны У адзін салаш жывы... Лес! Аб чым шумяць вяршыны? Лес! Што шэпчаш, векавы? Толькі ж лес гудзе-ракоча Цёмнай шапкай верхавін, Толькі ж лес сказаць не хоча, Што ён ведае адзін. Я. Колас