UH!News

  • My Follows

  • Favorite

  • News

  • Events

  • Photos

  • Videos

  • My activity

  • Search

UH.app — social media network and application for hunters.

Language:

Русский

Daria Patskevich avatar

Daria Patskevich

13 August 2024

BY

Сёння, 10 жніўня, у Беларусі пачынаецца сезон восеньскага палявання на вадаплаўных птушак.


Ён працягнецца аж да 14 снежня, але менавіта ў першыя выходныя, калі паляўнічыя адкрываюць сезон, адбываецца самы вялікі прэсінг на птушак вадаёмаў. 🦆 У Беларусі здабыча дзікіх птушак не нармуецца паводле колькасці. Здабычу часам нават не забіраюць, бо не хочацца вазіцца, абшчыпваць. Нярэдка улетку забіваюць нялётных качанят – “хлопунцов”. Хаця Правілы дазваляюць увосень паляванне на птушак любога полу і ўзросту, здабыча нялётных птушанят імі забаронена. Зараз у вялікіх коўраў чарговы вывадак – і птушаняты рознага ўзросту таксама трапляюць пад стрэлы. Як і іншыя віды коўраў, на якіх паляваць забаронена. ☝️ З 23 відаў нашых качак увосень дазволена паляванне на дзевяць. Будзьце ўважлівы і, калі ласка, не страляйце глабальна ўразлівы від – нырка-сівака (красноголовую чернеть), на якога паляванне дазволена. ❓ Як паляўнічаму зменшыць свой прэсінг на птушак і дзікую прыроду? 🔹Добра вывучыць віды вадаплаўных птушак, якія сустракаюцца ў вашых угоддзях, каб не забіваць забароненыя для палявання віды. 🔹Пачынаць паляванне не ў першыя дні сезона, а пазней, скараціць час палявання. 🔹Увесці для сябе нормы, здабываць не больш за пэўную колькасць асобін, нават калі птушкі ляцяць. 🔹Не пакідаць пасля сябе смецця, картрыджаў ад патронаў, нават прыбраць за іншымі, з “капытамі”. 📷 Фота Аляксандра Вінчэўскага.

Photo from news post

Previous

Next

No comments yet
logo
  • News

  • Friends

  • Messages

  • Organizations

  • Market

  • Booking

  • Library

  • Maps