Зрабі круты падарунак з птушкай года сабе ці блізкаму чалавеку! Радасна паведамляем, што мы прымаем заказы на новы дроп эксклюзіўных футболак і шопераў – з шэрай варонай! 🐦 Прыбытак ад іх пойдзе на ахову прыроды Беларусі. 👕 Тканіна 100% бавоўна высокай шчыльнасці 150 г/м2. Для прынтоў будзе выкарыстаны ДТФ друк, адзін з самых якасных – карцінка доўга не выцвітае. ☝️ Такія вырабы будуць доўга радаваць свайго гаспадара ці гаспадыню. Колеры жаночых футболак – белы, нябесны, мятны, мужчынскіх – белы, ружовы, мятны. Даступныя чатыры прынты. 🛍 Таксама можна замовіць стыльныя бэжавыя шоперы з такімі самымі прынтамі. Тканіна 100% бавоўна павышанай шчыльнасці 168 г/м2. 👛 Кошт футболкі – 75 рублёў, шопера – 60 рублёў. Для ўдзельнікаў “Дзікага клуба” зніжкі. ⏳ Заказы прымаем да 28-га красавіка ўключна. Гатоўнасць мерчу – максімум да 6-га траўня. На выявах – прыкладная візуалізацыя футболак. Макапы з платформ GraphicsFuel і Mr.Mockup.