Маё першае фотапаляванне Для таго, каб прачнуцца а чацвёртай гадзіне раніцы, павінна быць вельмі моцная матывацыя. Асабліва – калі ты “сава”. Але калі ты прыязджаеш у Краснаборскую школу фатаграфіі і даведваешся, што ёсць магчымасць паздымаць раніцах дзікіх жывёл, то такая матывацыя з’яўляецца імгненна. Раней я ў асноўным займалася партрэтамі. Гэта мой любімы жанр фатаграфіі. Таму так склалася, што сапраўды моцнага тэлеаб’ектыва я на свае вочы нават не бачыла. Сёння мне вельмі пашанцавала: ініцыятар школы фатаграфіі Сяргей Плыткевіч не толькі ўзяў з сабою ў ранішнюю вандроўку, але і аб’ектыў свой прапанаваў. Шчыра кажучы, як толькі я ўпершыню узяла яго ў рукі, то амаль што ўраніла. Ён быў вельмі цяжкі. З “палціннікам” не параўнаеш. Але адразу з’явілася надзея, што мы ўбачым нешта цікавае. Пакуль ехалі, я спрабавала зразумець, чым мяне і іншых фатографаў так прывабліваюць здымкі жывёл? І толькі пасля першых кадраў я ўсвядоміла, што ў працэсе працы ты спачатку адчуваеш зачараванне і яднанне з прыродай, а потым – моцны прыліў адрэналіну. Ты ў захапленні ад кожнай хвіліны фотапалявання. Можна чакаць сустрэчу з жывёламі гадзіну, а можна цэлы дзень, але чым складаней атрымаць прыгожы кадр, тым вышэй яго каштоўнасць! Вось мой першы фотапаляўнічы здымак: стада аленяў было даволі далёка ад машыны.

Photo from news post
Photo from news post
Photo from news post
Photo from news post
Photo from news post

2

Tags 2

No comments yet