Святы набліжаюцца, і многія запасаюцца петардамі і феерверкамі. Мы з птушкай 2024 года заклікаем цябе наогул не * Выбухі - стрэс для дзікіх птушак. Петарды і ракеты запускаюць звычайна позна увечары і начы, калі цёмна. Большасць птушак спіць у гэты час. Калі пачынаюцца выбухі, чароды уздымаюцца, але кепска арентуюцца і могуць разбіцца аб будынкі. • Церпяць ад выбухай і свойскія жывёлы, і іх гаспадары. Шмат сабак збягаюць і губляюцца кожны год менавіта падчас зімовых святай. Калі піратэхніка ужо закуплена і хочацца пастраляць ёй, лепш адысці далей ад дрэй і ад пустак з бурʼянам, дзе могуць спаць дзікія птушкі, а зрабіць гэта недзе на асфальтавых плошчах ці заснежаных палях, дзе іх няма. Калі ласка, дбай пра дзікіх і свойскіх жывёл, якія жывуць побач! • Дзякуем за фота шэрай вароны Валеру Пясецкаму.

Photo from news post
No comments yet