Linda Smith avatar
CA

У Нацыянальны парк «Прыпяцкі» прывезлі жывёлу, пра якую вы, хутчэй за ўсё, нават і не чулі У сафары-парку Гомельскай вобласці пасяліліся некалькі асобін еўрапейскага муфлона. Радзіма гэтых «крутарогіх» – сухія скалістыя горныя прасторы Сардзініі і Корсікі. У XVII стагоддзі жывёлаў прывезлі ў імператарскі заапарк Belvedere каля Вены. Праз сто гадоў яны трапілі ў чэшскія заказнікі, затым у Славакію і на поўдзень Польшчы. А ў Беларусь муфлоны ўпершыню трапілі ў 2014 годзе у Астравецкі лясгас Гродзенскай вобласці для размнажэння і выкарыстання ў якасці паляўнічага віду.

Photo from news post
No comments yet